25.04.2020, 12:00
Польшча перадала Беларусі гуманітарную дапамогу для барацьбы з COVID-19

У пятніцу, 24 красавіка, у Беларусь з Польшчы прыбыў груз з гуманітарнай дапамогай для барацьбы з распаўсюджваннем COVID-19. Палякі перадалі беларусам дэзынфекцыйныя сродкі, антысептыкі, хірургічныя маскі і лекі.
У якасці донараў выступілі дзяржаўныя прадпрыемствы і Міністэрства аховы здароўя Польшчы, пасярэднікам пры перадачы стаў польскі Фонд міжнароднай дапамогі «Салідарнасць». Груз быў дастаўлены у Беларусь Дзяржаўнай пажарнай службай Польшчы. Атрымальнікам гуманітарнай дапамогі з’яўляецца Рэспубліканскі цэнтр арганізацыі медычнага рэагавання.
У афіцыйнай перадачы гуманітарнай дапамогі ў Польшчы ўзялі ўдзел Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Польшча Уладзімір Чушаў, камендант Дзяржаўнай пажарнай службы Польшчы Анджэй Барткавяк, а таксама намеснікі міністра дзяржаўных актываў і міністра замежных спраў Польшчы Мацей Малецкі і Марцін Пшыдач.
Усяго ў Беларусь прыбылі шэсць грузавікоў з гуманітарнай дапамогай, якая ўключае каля 50 тысяч літраў дэзынфекцыйных сродкаў, 30 тысяч літраў антысептыкаў, 100 тысяч хірургічных масак і 1000 упаковак прэпарата Arechin. Адзін грузавік з дапамогай прызначаны для Гродна і Гродзенскай вобласці, дзе пражывае большасць прадстаўнікоў польскай дыяспары. Астатнія пяць грузавікоў даставілі груз для Мінска ды іншых гарадоў.
У цырымоніі перадачы гуманітарнага грузу ў Мінску прынялі ўдзел намеснік міністра аховы здароўя Беларусі Барыс Андрасюк, намеснік міністра па надзвычайных сітуацыях Ігар Болатаў і Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь Артур Міхальскі.
«Калі бяда ў вас і ў нас, мне падаецца надзвычай важным, каб мы адчувалі сябе салідарнымі і блізкімі адзін да аднаго, – сказаў пасол Польшчы у Беларусі Артур Міхальскі. – Паглядзім, як будуць развівацца падзеі. Можа, будзе магчымасць працягваць».
«Вядома, як сказаў пасол, спадзяемся на далейшы паспяховы дыялог. Гэтая дапамога, якая прыйшла сёння, будзе размеркавана непасрэдна ў медычныя ўстановы, якія вядуць барацьбу з каранавірусам», – адзначыў намеснік міністра аховы здароўя Барыс Андрасюк.






Читайте также:
- За последние сутки зарегистрировано более 7000 новых пациентов с covid-19 — Минздрав Беларуси
- За последние сутки зарегистрировано почти 5000 новых пациентов с covid-19 — Минздрав Беларуси
- Минздрав озвучил рекордные данные по заболеваемости covid-19 за сутки
- Беларусь ввела временный запрет на вывоз медицинского и технического кислорода
- Минздрав Беларуси отменил обязательный масочный режим, но рекомендует все же носить маски