23.05.2017, 15:15
Германiя: 5 месяцаў знаёмства
Вы хочаце папрацаваць у нямецкім парламенце?
Нямецкі Бундэстаг запрашае Вас сумесна з Вольным універсітэтам Берліна, Берлінскім універсітэтам імя Гумбальдта i Тэхнічным універсітэтам Берліна ўздельнічаць у праграме Міжнароднай парламенцкай стыпендыі (IPS) на 5 месяцаў у Берлін.
Праграма IPS прызначана для высокакваліфікаваных і палітычна зацікаўленых маладых жанчын і мужчын, якія маюць намер пасля заканчэння праграмы вярнуцца ў свае родныя краіны, каб актыўна і адказна ўдзельнічаць у пабудове дэмакратычнай будучыні сваiх краін.
Нямецкі Бундэстаг, парламент Нямеччыны, дае магчымасць маладым людзям у часе 13-тыднёвай дзейнасці, працуючы ў аднаго з дэпутатаў Бундэстагу, знаёміцца з нямецкай парламенцкай сістэмай ды з палітычнымі працэсамі прыняцця кіраўніцкіх рашэнняў, а таксама збіраць практычны досвед у сферы парламенцкай працы.
Калi Вас гэта зацiкавiла, падайце заяўкi на ўдзел у конкурсе!
Больш падрабязную iнфармацыю Вы знойдзеце на сайце Пасольства Германii ў Мiнску: www.minsk.diplo.de, тэл. 217 59 00, e-mail: [email protected]
Читайте также:
- Еврооблигации на 800 млн. долларов рассчитывает рефинансировать Беларусь
- Нацбанк не исключает дальнейшего снижения ставки рефинансирования до конца года
- Курсы валют: евро на торгах БВФБ 23 мая стал дороже, курсы доллара и российского рубля незначительно снизились
- Билеты в Минский зоопарк подорожают с 1 июня
- Резиденты парка «Великий камень» будут освобождены от НДС при покупке продукции в Беларуси для инвестпроектов