• EUR  2.3648
  • USD  2.005
  • RUB (100)  3.3615
Минск  1.7 Погода в Минске

Меркаванне беларускага прадпрымальніка, кіраўніка агенцыі адпачынку і забаваў Vilnius Relax Кірыла Атаманчыка аб тым, чаму заходнія турысты не паедуць у Беларусь і як можна выправіць існуючы стан рэчаў. 

Заходнія турысты не паедуць у Беларусь, таму што…

…Існуюць візавыя абмежаванні.

Шэнгенскае пагадненне і іншыя палёгкі пры перасячэнні мяжы паміж краінамі ЕС адвучылі заходніх турыстаў клапаціцца пра візавыя фармальнасці, губляць час на чэргі ў амбасадах і на мяжы. Наяўнасць візавага бар’еру паміж ЕС і Беларуссю істотна асаджае наведванне Беларусі заходнімі турыстамі. Якое можа быць выйсце? Спрашчэнне візавага рэжыму аж да звычайнага пашпартнага кантролю на мяжы.

…У замежнікаў існуюць асцярогі адносна небяспекі ў Беларусі.

Шмат разоў, працуючы з заходнімі турыстамі ў Літве, мы сутыкаліся з тым, што на прапанову «наведаць Беларусь» турысты задавалі пытанне насустрач: а ці бяспечна там? І гэта ўлічваючы той факт, што Беларусь з’яўляецца адным з лідараў па колькасці супрацоўнікаў правааховы на душу насельніцтва. Як бачым, наяўнасць вялікай колькасці людзей у форме ніяк не ўплывае на адчуванне бяспекі. Якое можа быць выйсце? Ствараць пазітыўны імідж бяспекі ў краіне.

 

…Слабы турыстычны сэрвіс.

А чаму ён павінен быць моцным, запытаеце вы, калі ў краіне няма звыклых да добрага сэрвісу заходніх турыстаў, а для расіян і ўкраінцаў «і так сыйдзе»? Таму што наяўнасць добрай турыстычнай інфраструктуры (гатэлі, кафэ, рэстараны, прапрацаваныя турыстычныя маршруты і г. д.), а таксама лоўкостаў, як авія, так і аўтобусных, з’яўляецца неад’емнай часткай добрага адпачынку. Што ж рабіць? Не баяцца канкурэнцыі, інвеставаць у развіццё. У Беларусі шмат таленавітых і ініцыятыўных людзей, якія самастойна могуць усё зрабіць, калі ўлада не будзе замінаць ім. 

 

…Do you speak English? – Што?

Пра Беларусь катастрафічна мала інфармацыі на ангельскай мове (ды і на любых іншых мовах). Калі і сустракаецца інфармацыя, то аб тым, што Беларусь – гэта «апошняя дыктатура Еўропы», ці звязаная з выбітнымі асобамі, як, напрыклад, Алексіевіч ці Азаранка, альбо з футбольным клубам БАТЭ. Калі мы хочам зацікавіць заходніх турыстаў, то трэба быць больш актыўнымі ў прасоўванні сваёй краіны на розных мовах. Да таго ж інфармацыя ў горадзе, турыстычныя даведнікі і іншыя неабходныя для турыстаў даведкі павінны быць на ангельскай мове, а персанал як мінімум павінен валодаць базавым узроўнем ангельскай. 

 

…Усё гэта падводзіць нас да хіба што асноўнай праблемы Беларусі, а менавіта да таго, што ў Беларусі няма выразнага пазітыўнага іміджу.

Заходнія турысты выдаткавалі б свой час і грошы на візы, змірыліся б з тым, што турыстычны сэрвіс тут «так сабе», прачыталі б што-небудзь пра сітуацыю ў Беларусі і г. д., каб быць больш дасведчанымі, але дзеля чаго? Беларусь – краіна-загадка, ад якой незразумела чаго чакаць. Гэта «белая пляма» на мапе Еўропы. Дэструктыўная ізаляцыя краіны ад цывілізаванага свету прывяла да таго, што Беларусь затармазіла развіццё ўязднога турызму, мяркую, на адно ці два дзесяцігоддзі. І бяда ў тым, што прасвету пакуль што не бачна. Тут нам можна шмат чаму павучыцца ў нашых еўрапейскіх суседзей, якія гэтаксама, як і мы, жылі ў «камуністычнай казцы», але пасля развалу гэтай «казкі» змаглі прапанаваць турыстам з усяго свету сябе як адкрытую кнігу з прыгожымі малюнкамі, як змрочнымі, так і сапраўды цудоўнымі ды маляўнічымі. Беларусь жа толькі мае пераадолець гэты шлях. І чым раней мы гэта асэнсуем, тым лепш.

Даведка:

Кірыл Атаманчык – прадпрымальнік і грамадскі дзеяч. Родам з горада Жлобін Гомельскай вобласці (Беларусь). Больш за 8 гадоў жыве ў Літве. Бакалаўр турызму і рэкрэацыі, магістр культурнай спадчыны Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта. Кіраўнік агенцыі адпачынку і забаваў Vilnius Relax.

Комментарии

Прогноз курса рубля на неделю с 20 по 24 ноября

Возможны резкие колебания курсов валют, но по итогам недели курс доллара на БВФБ, скорее всего, практически не изменится. В понедельник при открытии торгов возможно снижение курса доллара на доли процента.

Девальвация 2018: быть или не быть?

В конце 2017 года ситуация на валютном рынке РБ может значительно ухудшиться, и хотя масштабная девальвация белорусскому рублю не грозит, курс доллара может вырасти на 5-10% — до 2,1-2,2 BYN/USD, заставив всех изрядно понервничать.

Легковые автомобили: дальше ехать некуда

Зацикливание на российском рынке грозит похоронить белорусско-китайский проект выпуска легковых автомобилей по полному технологическому циклу.

«Белкоммунмаш»: что помогло бывшему ремонтному заводу стать лидером на постсоветском рынке?

«Белкоммунмаш» не побоялся в условиях кризиса сделать ставку на технику третьего тысячелетия — производство городского электротранспорта. В результате предприятие увеличило в этом году производство в 3 раза и полностью обеспечено заказами на 2018 год.

Третье пришествие либерализации

В современном динамичном мире стабильность поддерживается, главным образом, политическими средствами. Но политика, под которой в данном случае понимается механизм согласования частных и групповых интересов, в авторитарных персоналистских государствах находится фактически под запретом. Есть национальный лидер. Он выражает единый общенациональный интерес. С кем и что он должен согласовывать?

Прогноз курса рубля на неделю с 20 по 24 ноября

Возможны резкие колебания курсов валют, но по итогам недели курс доллара на БВФБ, скорее всего, практически не изменится. В понедельник при открытии торгов возможно снижение курса доллара на доли процента.

100 лет революции: Созидательная воля вождя

К сожалению, все, что в истории так или иначе предпринималось Советским Союзом для утверждения своих интересов, соответственно, его противниками и против него, можно представить только с учетом идеологической составляющей. Иначе многое великое нам покажется не заслуживающим внимания. И наоборот. Мы не сможем понять, почему советское руководство очень часто уделяло чрезвычайно большое внимание очевидным мелочам.

Александр ШВЕЦ: «Дестабилизировать белорусскую экономику может малейший стресс»

Отсрочить назревшие реформы белорусским властям в очередной раз помогла в том числе финансовая поддержка России. Однако отношения Беларуси и РФ в перспективе будут обостряться. И это – еще один аргумент для руководства страны ускорить реформы, которые помогут укрепить отечественную экономику и способствовать национальной безопасности страны.